Шматгадоваятравяністая расліна, 50-100 см вышынёй. Ліставыя пласцінкі 3-4 мм шырынёй. Ніжняе лускападобнае лісце карычнева-чорнае ці амаль чорнае, распадаюцца на шматлікія простыя валокны, што апранаюць аснаванні парасткаў; часам на валокны распадаюцца толькі кончыкі лускападобных лісткоў. Суквецці 5-6 см даўжынёй. Крыючыя лускі жаночых кветак з вузкай плёнкавай аблямоўкай. Мяшэчкі наперадзе з 10-13 жылкамі[4].